Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

18.03.13

“Квітней, “Верасок!”

 

 

16 сакавіка 2013года ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДЮТ у чарговы раз падцвердзілі ганаровае званне “узорны калектыў”. У Палацы дзіцячай творчасці горада Баранавічы праходзіла хвалюючае мерапрыемства. На суд журы вераскоўцы прадставілі літаратурную праграму “Квітней, “Верасок!”, у якой расказалі аб сабе, сваім творчым жыцці, цікавых і незабыўных сустрэчах з пісьменнікамі і паэтамі Ганцаўшчыны.  Вядома ж гучалі вершы. Пра Бацькаўшчыну паэтычным радком гаварылі Паліна Купрэвіч, Ягор Муха і Аляксандра Валасюк. З любоўю і  заклапочанасцю пра лёс  роднай беларускай мовы разважалі Яўгенія Пракапчук, Антон Сідарэвіч, Аляксандра Віктаровіч. Дзеці чыталі вершы пра свае захапленні, пра ўсё тое, што адчуваюць душою і сэрцам, што прымушае іх думаць і перажываць.

Сёлета ўзорнаму літаратурнаму аб’яднанню “Верасок” спаўняецца 35 гадоў. Для  дзіцячай літаратурнай суполкі гэта шаноўны ўзрост, а чарговае падцверджанне звання “узорны калектыў” - яшчэ адзін доказ неабходнасці, прыклад настойлівай  працы дзяцей над словам, падцверджанне іх таленту і адметнасці.

 

Паэт. Душа. Бясконцы роздум.

Народ. Бяздум’е. Сумятня.

І з тлумам думак нецвярозых

Паэт ідзе ў дзень са дня.

 

Кватэра. Быт. Незразумеласць.

Абраза. Крыкі. Сум цішы.

Якая ж  між людзьмі адлегласць!

У сэрцы, думках, у душы!

 

Ноч. Цішыня. Бяссонне суткі.

Аловак. Невыказнасць. Жаль.

Ад думак-слоў няма ратунку:

Паэт ахвяра іх амаль.

 

Ці верне хто яму свабоду

Ці верне хто спакой і сон?

Паэт душа, душа народу,

Паэзія – святы палон.  ( Яўгенія Пракапчук)