Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

16.11.13

На зямной маёй дарозе…

 

 

“На зямной маёй дарозе…” пад такой назвай у РЦДЮТ па ініцыятыве гэтай жа ўстановы і ЦРБ імя В.Ф.Праскурава была праведзена літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці чудзінскага паэта Яўгена Сергіеня. Для гэтага была і яшчэ адна нагода. Сёлета ён выдаў сваю чарговую кнігу “Насуперак”, трэцюю па ліку. У ёй аўтар сабраў новыя паэтычныя гісторыі і гумарыстычныя творы. Рэдактарам усіх кніг паэта з’яўляецца знакаміты берасцейскі паэт Алесь Каско, таму ён першым трымаў слова і гаварыў аб беларускай літаратуры, літаратурных здабытках свайго сябра па пяру. Аб паэзіі, духоўнасці вёў размову сябра Яўгена Сергіені празаік, журналіст Пятро Гайдзіч. Выступоўцамі на вечарыне былі Ала Хваль, дырэктар ЦРБ імя В.Праскурава, Аляксандар Свірыд, чытач бібліятэкі. Разважаннямі аб літаратурных здабытках паэта, яго месцы ў літаратурнай суполцы ганцавіцкіх літаратараў разважала паэтка Святлана Локтыш. У гэты вечар шмат гучала вершаў. Іх чыталі паэты, удзельнікі ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок”. Вядома ж не абыйшлася вечарына без песень у выкананні Святланы Муха і Ліліі Вадзюцінай.

 

У гэты ж дзень паэт Алесь Каско правёў майстар-клас з Жэняй Пракапчук, выхаванкай узорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок”. Рэдактарскія праўкі ён зрабіў на ўсе вершы юнай паэткі. “Кажу шчыра, - прызнаўся Алесь Канстанцінавіч, - з трох дзесяткаў вершаў, напісаных Жэняй выбракоўваюцца толькі два. Астатнія з задавальненнем магу падзяліць на моцныя вершы і тыя, якія яшчэ патрабуюць дапрацоўкі. Жэня - малайчына! Трэба працаваць над сабой і ісці наперад.Для гэтага ў дзяўчыны ўсё ёсць”.

 

Напрыканцы сёлетняга навучальнага года выйдзе паэтычны зборнік Яўгеніі Пракапчук. Думаецца, што парады прафесійнага паэта, атрыманыя на майстар-класе дазволяць дзяўчыне яго зрабіць больш дасканалым і цікавым для чытача.