Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

15.01.15

У РЦДЮТ завіталі госці з Рэспублікі Малдова

15 студзеня бягучага года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Ганцавіцкага раёна, кіраўніцтва райвыканкама і дэлегацыя з Рэспублікі Малдова наведалі ўстановы і арганізацыі раёна, у тым ліку і раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці. 

Традыцыйна, хлебам соллю, шчырым словам і добрымі песнямі, сустрэлі гасцей у Цэнтры творчасці, затым пазнаёмілі з яго работай праз наведванне заняткаў. У нязмушанай абстаноўцы вялася гаворка, у ходзе якой адзін і другі бок дзяліліся сваім вопытам, творчымі набыткамі і дасягненнямі. 

Фінальным акордам наведвання ўстановы стала літаратурна-музычная кампазіцыя узорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” “Жыві доўга, матуля, мая…”, напрыканцы якой атрымалі госці ў якасці памятнага падарунка вершаваныя зборнікі юных паэтаў і сувеніры, зробленыя рукамі руплівых дзяцей і іх педагогаў. 

На развітанне быў зроблены фотаздымак, які стане добрым напамінам аб незабыўнай сустрэчы і значнай падзеі ў раёне.