Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

09.04.15

Удзельнікі ўзорнага літаратурнага аб'яднання "Верасок" наведалі дзіцячую бібліятэку

9 красавіка ўдзельнікі ўзорнага літаратурнага аб'яднання "Верасок" РЦДЮТ наведалі дзіцячую бібліятэку, дзе для іх быў наладжаны майстар-клас ад Алены Макатрэвіч, кіраўніка ўзорнага лялечнага тэатра "Усмешка".

Аб правілах паводзін лялькі за шырмай, імправізацыі і мастацкай падчы вобразу гаварыла з дзяцьмі Алена Канстанцінаўна. Дзяўчынкі паспрабавалі сябе і ў якасці артыстаў. Іх лялькі, з аўтарскай вершаванай казкі "Ці то быль, ці небыліца…" ажылі пад умелым кіраўніцтвам Алены Макатрэвіч.

Добры настрой, усмешкі падарыла сустрэча ў чароўным лялечным пакоі. А разам з імі надзею на тое, што падрастае маладое пакаленне юных артыстаў!