Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

Родная мова, цудоўная мова!

   Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

       Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Родна мова, цудоўная мова!” Пад час мерапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове, праводзіліся гульні с гледачалі на веданне беларускіх прыказак і прымавак. Для тых, хто не змог прысутнічать на мерапрыемстве, у сацыяльнай сетцы “Instagram” вялася прамая трансляцыя.