Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.04.2013

Віншуем пераможцу фінальнага тура конкурсу юнацкай паэзіі - 2013 ў рамках Дня шведскай і беларускай літаратуры

 

 

 

25 красавіка Яўгенія Пракапчук, удзельніца ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” Ганцавіцкага РЦДЮТ прыняла ўдзел у фінальным туры Конкурсу юнацкай паэзіі - 2013 ў рамках Дня шведскай і беларускай літаратуры ў г. Брэсце. На суд журы дзяўчына вынесла верш “Адзінота”. Глыбіня пачуцця, эмацыянальнасць, неабыякавасць адчувалася ў кожным радку і кожным слове юнай паэткі. Абвешчаныя вынікі фінальнага тура парадавалі! Яўгенія Пракапчук стала пераможцам абласнога Конкурсу юнацкай паэзіі. Яна атрымала Дыплом арганізатараў конкурсу, а таксама магчымасць прыняць удзел у Днях швецкай і беларускай літаратуры, якія проўдуць 17-19 мая ў г. Львоў (Украіна).

Дарэчы, спаборніцтва было сур’ёзным! На ўдзел у конкурсе было прадстаўлена 198 работ юных паэтаў Берасцейшчыны. І толькі 10 юнакоў і дзяўчат даказвалі права стаяць у ліку лепшых.

Арганізатарамі конкурсу выступілі: Шведскі саюз “За грамадства без наркотыкаў”, упраўленні адукацыі і культуры Брэсцкага аблвыканкама, камісія па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкая абласныя бібліятэка імя М.Горкага.