Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.05.2013

Незвычайнымі былі заняткі ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДЮТ 11 мая бягучага года

 

 

У рамках праграмы “Суботні дзень” вераскоўцы вырашылі не толькі даведацца пра нешта новае, зусім незнаёмае для іх, але і добра адпачыць. Раніцай, спачатку на цягніку, а потым пешу, яны скіраваліся ў бок Дубаўскога возера. Адметнае яно не толькі сваім непаўторным хараством, але і тым, што напачатку мінулага стагоддзя каля шматвекавых дубоў, на беразе ляснога возера, сустракаўся малады настаўнік Якуб Колас і палеская прыгажуня Ядвіся. Спакоем, цішынёй і хараством сустрэлі юных аматараў паэзіі дрэвы, кветкі і вада. Нават надакучлівыя камары і мошкі не спужалі хлопчыкаў і дзяўчынак. На беразе возера яны гулялі ў мяч і бамбентон, лавілі рыбу і ставілі палаткі, ігралі на гітары і спявалі песні. На дзіва смачнай на прыродзе была ежа: агуркі і памідоры, смажанае сала і печаная бульба, духмяны хлеб і вядома ж шашлыкі.

 

Па дарозе дадому вераскоўцы завіталі на Люсінскае возера, пяшчотныя хвалі якога неслі прадчуванне, што наступная вандроўка дзетвары будзе менавіта сюды.