Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.05.2013

Не першы год рабяты раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці з’яўляюцца лепшымі сябрамі абласнога фальклорнага фестывалю “Радавод”.

Ва ўсе часы былі людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй культуры, свайго краю. Да таго, якімі людзьмі вырастуць нашы дзеці, што панясуць яны ў будучыню і якую спадчыну пакінуць сваім нашчадкам.

Не першы год рабяты раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці з’яўляюцца лепшымі сябрамі абласнога фальклорнага фестывалю “Радавод”.

18 мая фестываль творчасці адбываўся на базе ўстаноў адукацыі г.Іванава. Прадстаўнікамі ад нашага раёна былі ансамбль народнай творчасці “Журавінка” (кіраўнік Муха Святлана Францаўна) раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творцасці, ансамбль “Валошкі” (кіраўнік Казак Алена Дзмітрыеўна) Хатыніцкай сярэдняй школы.

Рабяты атрымалі незабыўныя ўражанні, прыемную асалоду ад перамог і падарункаў.

Калектыў “Журавінка”  за высокае выканаўчае майстэрства  песеннага рэгінальнага фальклору адзначаны Дыпломам III ступені, кіраўнік узнагароджаны памятным падарункам, дырэктару ДУА ”Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці” ва ўрачыстай святочнай абстаноўцы ўручаны Дыплом упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за зберажэнне і развіццё рэгіянальнага фальклору Таксама Ганцавіцкі раён узнагароджаны Дыпломам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за высокі ўзровень выставы народна-побытавага мастацтва “Горад майстроў”.