Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.05.2013

Цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава прэзентавала сваім чытачам дзве новыя кнігі

 

 

 

 

 

Цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава прэзентавала сваім чытачам дзве новыя кнігі Ларысы Геніюш “Лісты з Зэльвы” і Зоські Верас “Я помню ўсё”. Удзел у мерапрыемстве прымалі літаратары-землякі Аляксей Галаскок, Ала Мірзаліева, Святлана Локтыш, Ніна Таўтын, а таксама чалавек, дзякуючы якому кнігі ўбачылі  свет, укладальнік абодвух выданняў, пісьменнік Міхась Скобла. На Свята ў бібліятэку завіталі і ўдзельнікі ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДТ. Кіраўніца літаратурнай суполкі Галіна Пупач падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Львоў, дзе ладзіліся Дні беларускай і шведскай літаратуры. Яна расказала аб святах і буднях вераскоўцаў, іх творчасці і літаратурных здабытках. А Яўгенія Пракапчук прачытала свае вершы, якія ўпадабала душа і сэрца не толькі дзяўчынкі, але і прыхільніукаў яе творчасці. На памяць аб сустрэчы з новымі кнігамі і пісьменнікам Міхасём Скоблай застанецца  адно з выданняў, кніга Зоські Верас “Я помню ўсё” і аўтограф “Галіне Мікалаеўне і таленавітым вераскоўцам – Верасовы ўзятак на духоўны спажытак. Каб гартаваліся  на вогнішчы духу аўтаркі гэтай кнігі і былі сапраўднымі беларусамі. Міхась Скобла”.