Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.09.2013

Встреча верасковцев с учашимися и педагогами гимназии г. Ганцевичи

У рамках Тыдня установы дадатковай адукацыі ўдзельнікі ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” наведалі гімназію г. Ганцавічы. І невыпадкова! Большая колькасць вераскоўцаў займаецца менавіта ў гэтай установе і дзецям было цікава вынесці на суд школьных таварышаў свае паэтычныя гісторыі. Настаўнікі-філолагі, гімназісты мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчымі набыткамі вераскоўцаў, паслухаць вершы Яўгеніі Пракапчук і Марыі Стральчэня( вучаніц СШ №3 г.Ганцавічы). 

Літаратурная імпрэза прайшла з удзелам Мікіты Найдзёнава, супрацоўніка раённай газеты “Савецкае Палессе”. Малады чалавек чытаў свае ўласныя вершы, паэзію класікаў беларускай і савецкай літаратуры, творы паэтаў-сучаснікаў. Менавіта ён прапанаваў юнакам і дзяўчатам прыняць удзел у імправізаваным конкурсе на лепшае чатырохрадкоўе (бурымэ). Яго пераможцы атрымалі салодкія падарункі, а таксама суботні нумар раённай газеты “Савецкае палессе” з літаратурнай старонкай “Рунь”. Кіраўніком літаб’яднання Галінай Пупач былі перададзены ў фонды бібліятэкі гімназіі зборнікі вершаў вераскоўцаў “Галасы”, “Загадкавы палёт”, “Гаманлівы ручаёк”. 

Напрыканцы сустрэчы адбылася дэманстрацыя літаратурна-дакументальнага фільма Брэсцкай студыі тэлебачання “Край з Міколам Пракаповічам”, дзе распавядалася аб вераскоўцах і іх жыцці ў літаб’яднанні.