Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.10.2013

Образцовому литературному объединению "Верасок" - 35 лет!

     18 кастрычніка 2013 г. у кінатэатры “Маладосць” свой 35-гадовы юбілей святкавала ўзорнае літаратурае аб’яднанне “Верасок” РЦДЮТ. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Спявайце, юныя паэты!” сабрала кіраўніцтва раёна, мясцовых літаратараў, былых і сённяшніх удзельнікаў літаб’яднання, тых, хто неабыякавы да яе Вялікасці паэзіі.
      Шчымлівыя і шчырыя ўспаміны гучалі пра Веру Уладзіміраўну Паляшчук, першую кіраўніцу літаратурнай суполкі юных паэтаў. Яе былыя гадаванцы, Ж.Ярашэвіч, А.Хваль, Л. Ціхан расказвалі аб сваім кіраўніку, таксама чыталі вершы, напісаныя яшчэ ў школьныя гады. Аб рабоце з юнымі літаратарамі краю гаварылі былыя кіраўнікі літаб’яднання Аляксей Галаскок і Святлана Шушко.
      Літаратурная старонка сённяшніх удзельнікаў аб’яднання была прасякнута любоўю да роднай зямлі, мовы, гучалі простыя, але ж такія задушэўныя радкі духоўнай тэматыкі.
      Вядома ж, юбілейны дзень нараджэння “Вераска” , не абыйшоўся без падарункаў. Галоўны і самы арыгінальны быў падрыхтаваны А.П.Саланевічам, старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама - сертыфікат на капіравальную тэхніку і вялікі пірог, на якім гарэлі 35 святочных агеньчыкаў-свечак.
     Н.У.Здрок уручыла самым актыўным вераскоўцам памятныя сувеніры, а ЯгорМуха і Марыя Стральчэня атрымалі з рук начальніка аддзела адукацыі пуцёўкі ў НДАЦ “Зубраня”.
      Песні ў выкананні самадзейных артыстаў ГДК і народнага ансамбля “Талака” удала перапляталіся з успамінамі, вершаванымі гісторыямі вераскоўцаў, віншаваннямі.
      На юбілейнай вечарыне прысутнічалі супрацоўнікі Брэсцкай студыі тэлебачання. І ў хуткім часе аб святкаванні 35-гадовага юбілею ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДЮТ будзе распавядаць праграма “ Край з Міколам Пракаповічам”.