Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.02.2014

Юныя ўдзельнікі літаб’яднання “Верасок” трапілі ў загадкавы свет радыё

 

 

13 лютага бягучага года самыя юныя ўдзельнікі літаб’яднання “Верасок” трапілі ў загадкавы свет радыё. Свае вершаваныя гісторыі яны паспрабавалі запісаць для літаратурнай старонкі радыёпраграмы “Раённыя будні”. Вершы пра родны край, прысвячэнні маці, прызнанні ў любові да неўміручага беларускага слова гучалі з вуснаў Аляксандры Валасюк, Віялеты Гарадзецкай, Яны Грыбоўскай, Алены Гаргун, Анастасіі Лісуновай. З аднаго боку, дзеці хваляваліся перад мікрафонам, а з другога, для іх усё гэта было цікава і запамінальна.

 

Аматараў творчасці літаб’яднання “Верасок” запрашаем да радыёпрыёмнікаў у суботу а 8 гадзіне раніцы. Добрых уражанняў ад пачутага!