Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.04.2014

У сёлетнім сакавіцкім нумары часопіса “Маладосць” дэбютавала Яўгенія Пракапчук

Вялікі гонар для ўдзельнікаў узорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” з’яўляцца са сваімі вершамі на старонках друку. Асабліва, калі гэта выданні рэспубліканскага значэння.

У сёлетнім сакавіцкім нумары часопіса “Маладосць” дэбютавала Яўгенія Пракапчук. “Надзвычай таленавітая дзяўчына” – менавіта так адазвалася аб Жэніных літаратурных работах Ірына Чарняўская, рэдактар аддзела паэзіі “Маладосці”. І каб было гэта не так, то ці заняла б паэзія дзяўчыны тры аркушы часопіса?! Малайчына! Хай не пакідае яе паэтычнае натхненне!