Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.07.2014

Са святам, ганцаўчане!

Дарагія ганцаўчане! Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

3 ліпеня мы ўрачыста адзначым Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята непарыўна звязана з самай вялікай падзеяй у нашай айчыннай гісторыі — Днём вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-ю гадавіну якога мы адзначаем сёлета. Таму ёсць справядлівая заканамернасць у тым, што Дзень вызвалення і Дзень Незалежнасці зліліся ў адно цэлае і сталі нашым галоўным дзяржаўным святам — Днём Рэспублікі.

Гэтая гістарычная дата аб’ядноўвае ўсіх, хто адчувае сябе часцінкай беларускага народа, хто неабыякавы да лёсу сваёй Радзімы, у адказе за яе сучаснае і будучае. Менавіта ў такія хвіліны асабліва яскрава адчуваецца гонар за сваю краіну, узнікае жаданне зрабіць нешта добрае, значнае, што дапаможа ёй стаць больш моцнай і прыгожай.

Семдзясят гадоў нашага мірнага існавання сталі ў значнай ступені магчымымі дзякуючы мужнасці і працавітасці старэйшых пакаленняў. У гэтыя дні мы схіляем галовы перад памяццю загінуўшых. Выказваем словы бязмернай удзячнасці ўсім удзельнікам вайны, якія абаранялі Беларусь, нашу Ганцаўшчыну ў гады ваеннага ліхалецця, падарылі наступным пакаленням магчымасць жыць, працаваць, рэалізоўваць свой патэнцыял у свабоднай, незалежнай краіне.

Сёння мы з’яўляемся не толькі сведкамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі стварэння суверэннай дзяржавы. Няма сумненняў, што сваёй працай, добрасумленнымі адносінамі да справы мы зможам забяспечыць сабе, сваім дзецям і ўнукам дастойную будучыню.

Напярэдадні святочнай даты шчыра віншуем дарагіх ветэранаў, жыхароў раёна з Днём Незалежнасці, жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў у працы на карысць роднай зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.