Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.09.2014

Вераскоўцы на семінары рэдактараў раённых газет Брэстчыны

28 жніўня бягучага года на Ганцаўшчыне праходзіў семінар рэдактараў раённых і абласных газет Брэстчыны. Удзельнікі мерапрыемства наведалі гістарычныя і культурныя мясціны раёна, пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай краю, сустрэліся з удзельнікамі ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДЮТ.

У літаратурным пакоі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Ф.Праскурава была падрыхтавана выстава, дзе былі прадстаўлены кнігі з аўтографамі вераскоўцам, зборнікі вершаў удзельнікаў літаб’яднання, фотаздымкі найбольш значных сустрэч вераскоўцаў з пісьменнікамі і паэтамі.

Кіраўніца літаб’яднання Галіна Пупач расказвала аб жыцці “Вераска”, поспехах і здабытках, дзеці чыталі свае вершы. Адбылася гаворка з Анатолем Крэйдзічам, рэдактарам Іванаўскай раённай газеты, старшынёй Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аб дзіцячай творчасці і сустрэчы на літаратурным свяце Лунінецкая восень.