Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.09.2014

“Аб Радзіме непадкупна сэрца б’ецца”

УВАГА, КОНКУРС!

Сёлета выдатніку народнай адукацыі БССР, заслужанаму настаўніку Рэспублікі Беларусь, першаму кіраўніку ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” і паэтцы Веры Паляшчук споўнілася б 70 гадоў. Недаравальна рана яна пайшла з жыцця, свой вечны прытулак знайшла на вясковых могілках роднага Вострава, на зямлі “якой жыла і аб якой спявала”.

У гонар гэтага таленавітага чалавека аб’яўляецца раённы творчы конкурс “Аб Радзіме непадкупна сэрца б’ецца”. Яго арганізатары — аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы Цэнтр дзіцяча-юнацкай творчасці і рэдакцыя раённай газеты “Савецкае Палессе”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў раёна, прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці, юныя карэспандэнты і ўдзельнікі літаратурных гурткоў, самадзейныя і прафесійныя паэты, кампазітары, салісты.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

“Лепшая работа ў прозе” (ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў);

“Лепшы паэтычны твор” (ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў);

“Лепшая творчая работа прафесіянала” (паэта, празаіка, журналіста).

Конкурс памяці Веры Паляшчук праводзіцца з 15 верасня па 1 снежня 2014 года. Конкурснымі работамі могуць быць вершы, апавяданні, замалёўкі, нарысы, эсэ аб родным краі і прысвячэнні яму, работы аб знакамітых людзях Ганцаўшчыны.

Лепшыя работы будуць апублікаваны на старонках раённай газеты “Савецкае Палессе”, а таксама выдадзены асобным зборнікам конкурсных матэрыялаў. Ушанаванне лепшых аўтараў адбудзецца ў дзень памяці Веры Паляшчук.

Удзельнікі конкурсу свае работы дасылаюць альбо прыносяць па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Кастрычніцкая, 25, раённы Цэнтр дзіцяча-юнацкай творчасці, кабінет 14.