Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.03.2015

Раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці наведалі калегі з горада Столін

24 сакавіка раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці наведалі калегі з горада Столін.

Дырэктар цэнтра Алена Ленкавец пазнаёміла гасцей з арганізацыяй работы ўстановы, правяла па кабінетах, дзе праходзяць заняткі навучэнцаў, расказала аб дзецях, педагогах і іх дасягненнях. Увазе гасцей , па папярэдняй дамоўленасці, была прапанавана гульнёва-забаўляльная праграма “Дзень імянінніка”, падрыхтаваны відэапаказ Тэатра моды ўстановы і відэавыступленне ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок”. У шчырай, нязмушанай абстаноўцы, столінскія педагогі мелі магчымасць павесці гаворку непасрэдна са спецылістам свайго профілю.

Па добраму, зайдросцілі столінскія калегі шыкоўнаму памяшканню, у якім знаходзіцца Цэнтр творчасці і матэрыяльна-тэхнічнай базе установы. Імі быў адзначаны прафісіяналізм, высокая кваліфікаванасць педагогаў С.Муха, Т. Канановіч, Н.Петручэня, Л. Анісімавай і інш.

У ходзе творчага візіту педагогі дадатковай адукацыі г. Столін пазнаёміліся з горадам, прайшліся па Алеі пісьменства, наведаліся ў тарговыя аб’екты.

Напрыканцы сустрэчы паступіла запрашэнне ад педагогаў стольншчыны наведаць іх горад і установу.