Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2015

Кілаграм да кілаграма — узаемная карысць

У цяперашні час нарыхтоўцы і збору другасных матэрыяльных рэсурсаў у нашай краіне надаецца асаблівая ўвага. Не сакрэт, што значная частка адслужыўшых пластыкавых бутэлек, шклянога посуду, паперы і металу вывозіцца на шматлікія сметнікі. Прасцей кажучы, тысячы тон другаснай сыравіны замест таго, каб паўторна выкарыстаць, проста закопваюцца ў зямлю. Прычым, такімі легкадумнымі дзеяннямі наносіцца адчувальны ўрон навакольнаму асяроддзю.

У кожнай кватэры з цягам часу назапашваецца пэўная колькасць непатрэбных газет і часопісаў, поліэтыленавых і шкляных вырабаў. Не спяшайцеся іх выкідваць. У горадзе і раёне ёсць спецыяльныя прыёмныя пункты, куды можна здаць другасную сыравіну і атрымаць за яе грошы. Кілаграм да кілаграма — карысць узаемная. Як людзям, так і дзяржаве.

Падлічана, што 100 кілаграмаў макулатуры выратоўваюць жыццё аднаму дрэву. Акрамя гэтага, пры яе перапрацоўцы атрымліваюць з меншымі выдаткамі абгортачную паперу і кардон. А з поліэтылену вырабляюцца прыгожыя вёдры, тазікі і скрынкі.

Паперу, шкло і пластык прымае жыллёва-камунальная гаспадарка, прычым не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці. У сваю чаргу райспажыўтаварыства, акрамя вышэй пералічанага, нарыхтоўвае ў насельніцтва лом каляровых і чорных металаў.

Якія ж цэны на другасную сыравіну? Адзін кілаграм медзі каштуе, у залежнасці ад якасці, ад 32 тысяч 300 да 57 тысяч 500 рублёў. Звычайнае жалеза можна здаць па 1 тысячы 200 рублёў за кілаграм.

Жыллёва-камунальная гаспадарка і райспажыўтаварыства  прымаюць пластыкавыя бутэлькі па аднолькавай цане — 1000 рублёў за кілаграм. Кошт шклабою і макулатуры некалькі адрозніваецца і вагаецца ад 600 да 900 рублёў.

х х х

З 19 па 30 верасня ў раёне праводзіцца дэкаднік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў з прыцягненнем усіх суб’ектаў гаспадарання. Асаблівую ўвагу неабходна надаць нарыхтоўцы паперы і кардону.

Крыніца інфармацыі: www.gants.by