Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

20.02.2016

Сустрэча вераскоўцаў і ўдзельнікаў клуба майстроў “Багач” адбылася ў раённым Доме рамёстваў

Прымяркавана яна была Дню роднай мовы. Гаворка вялася пра беларускую мову, яе хараство і непаўторнасць, сённяшняе становішча і адносіны да яе грамадства. Юныя паэты чыталі свае вершы. Усе яны гучалі на беларускай мове і былі пра родны край, прысвячаліся матулі, расказвалі аб прыгажосці зямлі, прыроды. Марыя Муха, кіраўніца клуба майстроў, прыгадала вёску Чудзін, знакамітага А.Сержпутоўскага і яго казкі. З вялікім энтузіазмам узяліся вераскоўцы за незнаёмую для іх справу – стварэнне просценькіх паяскоў у тэхніцы ткацтва, які забралі дамоў, як напамін аб сустрэчы і падцверджанне таго, што можна зрабіць усё – было б толькі жаданне.