Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.04.2016

Раённы семінар педагогаў – арганізатараў

20 красавіка ў ДУА «Круговіцкая СШ» прайшоў раённы семінар педагогаў – арганізатараў «Краязнаўства як аснова выхавання патрыятызму школьнікаў».

У рамках семінару педагогі здзейснілі падарожжа па экалагічнай сцяжынцы, якое пачалося са Свята-Георгіеўскай Царквы. Наступным прыпынкам падарожжа стаў Дуб-волат – гонар вёскі Круговічы, якому больш за 500 гадоў. Удзельнікі семінару змаглі не толькі палюбавацца прыгажуном, але і прытуліцца да яго, папрасіць у дуба здароўя. Загадаць жаданні настаўнікі змаглі прыклаўшы далоні да валуна, які, як кажуць мясцовыя жыхары, валодае магічнай сілай. У рамках падарожжа адбылося знаёмства з курганамі, прыпыніліся на прыпынках “Наш зялены сябар”, “Лекавыя травы”, “Чырвоная кніга”, “ Мурашыная паляна”, “Балота”. Прыемна, што на працягу ўсяго падарожжа вучні чыталі вершы паэта-земляка Віктара Гардзея, пранізаныя любоўю да сваёй малой Радзімы.

ФОТАРЭПАРТАЖ