Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.09.2016

Небяспечная восень

З усталяваннем сухога надвор’я ўскладнілася пажаранебяспечная сітуацыя ў раёне. А сіноптыкі прагназуюць яшчэ каля двух тыдняў сухога і цёплага надвор’я, што не можа не выклікаць трывогу. Гэта і стала падставай для пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях райвыканкама, якое прайшло ў панядзелак, 12 верасня.

Як паведаміў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Лабко, сёлета супрацоўнікі РАНС ужо 47 разоў выязджалі на тушэнне агню, з іх 13 — менавіта на ўзгаранні тарфянікаў. І зараз сітуацыя найбольш складаная — у райцэнтры раніцай і вечарам адчуваецца пах гары. Людзі прыбіраюць прысядзібныя ўчасткі і спальваюць сухую расліннасць, што катэгарычна забаронена. У любым выпадку можна знайсці выйсце — заказаць машыну ў камунгасе ці зрабіць кампосную кучу, у якой зелле перагніе і стане добрым угнаеннем. Яшчэ большую небяспеку тоіць у сабе развядзенне кастроў у лясах і на тарфяніках, як і проста кінутая там запалка ці акурак.

Таму ўсім грамадзянам варта быць вельмі асцярожнымі і не спакушаць лёс. У сваю чаргу супрацоўнікі РАНС праводзяць маніторынг па выкананні правілаў супрацьпажарнай бяспекі.