Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.04.2017

Конкурс чтецов в Люсино

8 красавіка сёлетняга года на базе Люсінскай   дзіцячай сад-школа імя Якуба Коласа  прайшоў  раённы фестываль -конкурс  “Тэатральны прыстанак”. Удзел у ім прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вырашалі паспрабаваць свае сілы ў намінацыі “Мастацкае слова”.  Болей 20-ці твораў літаратараў -землякоў прыгадаліся юнымі дыкламатарамі з  гарадскіх і вясковых устаноў адукацыі. Тры творы прадстаўлены былі для ўдзелу ў конкурснай праграме ўдзельнікамі ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок”. Аднак поспех  чакаў не ўсіх. Толькі  Віялета Гарадзецкая стала пераможцай  конкурсу у сваёй узроставай групе і атрымала  Дыплом першай ступені.  Яна чытача верш чудзінскага паэта А.Каско “Адпяванне”. Мерапрыемства  было  цікавым і насычаным. Акрамя конкурснай часткі юным  чытальнікам  было прапанавана пазнаёміцца  экспазіцыяй  школьнага музея Я.Коласа, дзеці яшчэ раз прайшліся жыццёвымі сцежкамі ганцавіцкіх літаратараў, пабывалі на месцы старой люсінскай школкі, дзе пачынаў настаўнічаць Якуб Колас, а  зараз устаноўлены памятны знак.