Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Гісторыя літаратурнага аб'яднання "Верасок"

 Гонарам нашага цэнтра з'яўляецца творчае літаратурнае аб'яднанне «Верасок», утворанае ў 1976 годзе. Першым кіраўніком аб'яднання аматараў паэзіі была таленавіты педагог, выдатнік народнай адукацыі БССР, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Паляшчук Вера Уладзіміраўна. У 1996 годзе аб'яднанню прысвоена ганаровае званне «ўзорны». З 2006 па 2007 года кіраваў аб'яднаннем Галаскок Аляксей Пятровіч, чалавек з паэтычнай душой, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Затым таленавіты неардынарны чалавек Святлана Уладзіміраўна Шушко. З 2011 па 2018 гады кіраўніком аб'яднання працавала Галіна Мікалаеўна Пупач, а з верасня 2018 года - Валянціна Адамаўна Мурашка.

Дзякуючы творчым людзям, юным талентам выдадзены рознатэматычныя, калектыўныя літаратурныя зборнікі. Творчасць вераскоўцаў прадстаўлена на старонках газет «Савецкае Палессе», «Заря», «Юны выратавальнік», «Зорька», часопісе «Гоман».