Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.12.2013

"Дапаможам нашым птушкам"

Паважаныя сябры!

Запрашаем Вас прыняць удзел у экалагічнай акцыі "Дапаможам нашым птушкам".

Зіма – цяжкі перыяд у жыцці птушак. Многія віды ляцяць у вырай, каб у больш мяккіх умовах перазімаваць. Але ёсць птушкі, якія застаюцца на Беларусі. Зіма ў нашай краіне лютая, і крылатым жыхарам цяжка знайсці сабе корм. Многія птушкі, каб прыстасавацца да цяжкай зімы, аб’ядноўваюцца ў невялікія чароды і злятаюцца да чалавечага жытла. Менавіта таму вельмі важна рабіць і развешваць кармушкі.

Кармушкі могуць быць рознымі: ад самай звычайнай у форме латка любых памераў з борцікамі па краях да больш складаных кармавых столікаў з дахам і сценкамі, якія абараняюць корм ад ветру ды снегу. Падвешваць іх трэба на дрэвы ці слупы на вышыні 1-2 м. Самую простую кармушку можа зрабіць кожны з пластыкавай бутэлькі. Дастаткова толькі выразаць адтуліны па баках.

А вось падабраць корм для птушак не так і проста. Звычайна ў склад сумесі ўваходзяць насенне сланечніка, проса, аўсянкі i авёс. Але не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэў. Сініцы, вераб’і, зелянушкі, папаўзні, чыжы, дзятлы любяць ласавацца арахісам, ці іншымі арэхамі. Трэба запомніць, што разнастайнасць корму вабіць мноства птушак.

Цікава, што многія віды птушак можна пабачыць толькі ўзімку – яны прялятаюць з поўначы ў Беларусь толькі на зімовыя месяцы, а з прыходам цеплыні вяртаюцца дадому. Гэта, напрыклад, вераб’іныя птушкі: амялушка, чачотка, пуначка, рагаты жаўрук. Апошняга, дарэчы, вельмі цяжка пабачыць. Таксама зімой прылятае да нас касматаногі канюх зімняк – драпежнік сярэдніх памераў, падобны да нашых канюхоў. Паглядзець яго можна на адкрытых прасторах за горадам.