Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.12.2014

70 гадоў з дня нараджэння Веры Уладзіміраўны Паляшчук

25 снежня гэтага года Веры Уладзіміраўне Паляшчук, выдатніку народнай адукацыі БССР, заслужанаму настаўніку Рэспублікі Беларусь, стваральніку ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” споўнілася б 70.

Напярэдадні юбілейнай даты вясковыя могілкі ў вёсцы Востраў наведалі людзі, якія ведалі, паважалі і любілі жанчыну. Успаміналі Веру Уладзіміраўну настаўнікі-філолагі Валянціна Мурашка і Лідзія Блашкевіч. Цёпла, пранікнёна гаварыла аб сваёй настаўніцы і кіраўніцы літаб’яднання Ала Хваль. Гісторыю нараджэння паэтычнага зборніка В. Паляшчук “Лёгкай долі ў жыцці не шукала…” прыгадала Людміла Дулік. Шчыра, не хаваючы слёз, казалі аб цудоўнай жанчыне, прафесіянале ў настаўніцкай справе Валянціна Рабцэвіч і Надзея Петручэня. Кожнае сказанае слова прапускала праз сябе Алена Ленкавец, дачка Веры Паляшчук.

Да чорнага мармуровага помніка клаліся кветкі. Ад душы і сэрца ішлі словы. І былі яны шчырымі і непадробнымі, сімвалам таго, што памяць пра цудоўнага чалавека захавалася і праз гады.