Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.09.2015

“Час мае свой воблік і голас”

Літаратурнымі чытаннямі “Час мае свой воблік і голас” быў распачаты цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю ўтварэння аддзела адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама. Праграма літаратурных чытанняў прадугледжвала наведванне вёсак Востраў і Люсіна.

У Востраве настаўнікі пабывалі на вясковых могілках і ўсклалі кветкі да магіл Міхася Рудкоўскага і Веры Паляшчук. Шчырыя ўспаміны гучалі з вуснаў тых, хто працаваў з Верай Уладзіміраўнай, ведае і любіць творчасць знакамітага паэта Міхася Рудкоўскага. Затым удзельнікі чытанняў наведалі музей М.Рудкоўскага ў школе. Якім быў Міхась, якую літаратурную спадчыну пакінуй пасля сябе расказвалі дзеці і кіраўніца музея Алена Гайцюкевіч. Успамінамі як збіраўся, адкрываўся і працаваў першыя гады свайго існавання падзялілася Марыя Якімчык. Прафесійна-граматна, цікава аб даследчай рабоце па творчасці М.Рудкоўскага расказвала Валянціна Хваль. Напрыканцы сустрэчы Святлана Навіцкая запрасіла наведаць і краязнаўчы пакой школы.

У вёсцы Люсіна, пасля знаёмства з арганізацыяй работы, Люсінскай школы яслі-сад, удзельнікі літаратурных чытанняў прайшлі у музей Я.Коласа і пазнаёміліся з яго экспазіцыямі. “У палескай глушы” - пад такой назввай падрыхтавалі навучэнцы і настаўнікі літаратуна-музычную праграму, у якой расказалі пра жыццё маладога настаўніка, побыт вяскоўцаў, іх культуру і звычкі.

У другой палове дня філолагаў раёна ў РЦДЮТ чакала літаратурна-музычная імпрэза “Любоў як сонца свету адкрывае Усю веліч чалавечае красы”, на якой прыгадваліся імёны настаўнікаў, жыццё якіх непарыўна звязана з літаратурнай творчасцю. Надзея Здрок адкрыла мерапрыемства і сказала простыя, але ж такія важныя словы, пра выхаванне дзяцей, любоў да вытокаў сваіх і пра ўрачыстасці, якія чакаюць наперадзе. Ала Хваль расказвала пра дзядьку Міхася і адносіны ў іх сям’і да высакароднай прафесіі – настаўнік. Гучала паэзія А.Каско і песні на яго словы. Іван Бондар расказаў пра сябе, сваё захапленне творчасцю і цеснысныя стасункі з літаратарамі –землякамі. Вядома ж яго выступленне не абыйшлося без песні пад чароўныя гукі гітары.Шчымлівымі былі ўспаміны пра Веру Паляшчук, не менш кранальнай і песня “Калыханка” у выкананні дуэта Святланы Муха і Ліліі Вадзюцінай. Асобная старонка была прысвечана і літаб’яднанню “Верасок” РЦДЮТ. Удзельнікам чытанняў была прапанавана кніжная выстава з кнігамі, пазначанымі аўтографамі знакамітых літаратараў для вераскоўцаў. Заключным акордам літаратурных чытанняў стаў сумесны фотаздымак, на памяць, на добры ўспамін.

ФОТАРЭПАРТАЖ