Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.03.2016

Літаратурнае аб’яднанне «Верасок» чарговы раз пацвердзіла званне ўзорнага

Літаратурнае аб’яднанне «Верасок» з 1996 года носіць званне ўзорнага, а гэта значыць, што сёлета яно святкавала 20-гадовы юбілей з гэтай памятнай даты. Пацвярджаць дадзенае званне неабходна кожныя тры гады, а таму 19 сакавіка, у суботу, у РЦДЮТ завіталі госці — камісія з грамадска-культурнага цэнтра горада Брэста. Для прысутных членамі літаратурнага аб’яднання пад кіраўніцтвам Галіны Пупач была падрыхтавана праграма пад назвай «Якая радасць ствараць жыццё!», у ходзе якой дзеці чыталі вершы асабістага сачынення на беларускай мове. Праграма была падзелена на 4 тэматычныя блокі: духоўнасць, тэма роднага краю, мацярынства і слова аб роднай прыродзе.

Па словах спецыяліста грамадска-культурнага цэнтра Зоі Нічык, аналагаў літаратурнаму аб’яднанню «Верасок» Ганцавіцкага РЦДЮТ няма ў Брэсцкай вобласці. А таму і не дзіўна, што ў чарговы раз «Верасок» пацвердзіў званне ўзорнага калектыву.