Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.03.2016

Перамога ў рэспубліканскім конкурсе паэтычнай творчасці “Юныя таленты Беларусі”

25 сакавіка ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” праходзіў рэспубліканскі конкурс паэтычнай творчасці “Юныя таленты Беларусі”.

Літаратурныя здольнасці дзяцей ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога Уладзімір Ліпскі, пісьменнік, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка”, Зіновій Прыгодзіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня”, Павел Жукаў, галоўны рэдактар газеты “Нарачанская зара”.

Пераможцай конкурсу і ўладальніцай крыштальнага зубра стала ўдзельніца ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДЮТ Аляксандра Валасюк. На суд журы яна вынесла вершы на беларускай мове, дэкламавала іх шчыра, па-майстэрску, ад душы.

Разам з дыпломам I ступені і галоўным прызам конкурсу, яна прывезла ў Ганцавічы кнігі і часопісы з аўтографамі пісьменнікаў, фотаздымкі і добры светлыя ўспаміны пра адпачынах, няхай сабе і з прысмакам хвалявання.